2012-10-13 12:47:32

Святы Пасад заключыў пагадненне з Экватарыяльнай Гвінеяй


RealAudioMP3 13 кастрычніка 2012 г. было падпісана пагадненне паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Экватарыяльная Гвінея. Цырымонія падпісання адбылася ў нацыянальным санктуарыі Беззаганнага Зачацця ў горадзе Мангома. На ёй прысутнічалі Прэзідэнт краіны Тэадора Абіанг Нгема Мбасога, і шматлікія іншых дзяржаўныя дзеячы. Дакумент атрымаў назву: “Пагадненне паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Экватарыяльная Гвінея па адносінах паміж Каталіцкім Касцёлам і дзяржавай”. З боку Апостальскай Сталіцы яго падпісаў нунцый у гэтай краіне, арцыбіскуп Пьера П’ёпа. На цырымоніі прысутнічаў увесь каталіцкі епіскапат.

Пагадненне, якое складаецца з 19 артыкулаў і Дадатковага пратаколу, уступіць у сілу пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі.

У заяве Святога Пасаду гаворыцца, што дакумент падкрэслівае незалежнасць і аўтаномія Касцёла і дзяржавы, але не гледзячы на гэта, іх агульнае жаданне працаваць разам. Пагадненне забяспечвае прававую базу двухбаковых адносін, у прыватнасці, зацвярджае статус Касцёла і яе інстытутаў як юрыдычных асоб. Дакумент рэгулюе таксама пытанні адносна кананічнага сужэнства, месцаў адпраўлення культу, каталіцкіх навучальных устаноў, духоўнай дапамогі католікам у бальніцах і турмах.







All the contents on this site are copyrighted ©.