2012-10-13 15:30:17

Кс. Ламбардзі: Папа і пачатак Году веры


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі звярнуў ўвагу на захаванне Бэнэдыкта XVI напачатку адной з самых галоўных сучасных падзей у Касцёле – адкрыцця Года веры. Кіраўнік Залы Друку нагадаў, што вечарам 11 кастрычніка, падчас сустрэчы з удзельнікамі факельнага шэсця, з нагоды 50-годдзя адкрыцця ІІ Ватыканскага Сабора, якое закончылася на плошчы св. Пятра. Папа звярнуўся да іх з акна Апостальскага палацу. “Папа добра ведаў, што вочы і сэрцы ўсіх чакалі словаў, якія наблізяць усіх да адной з самых вядомых імправізаваных прамоў усіх часоў – “луннай” прамовы яго незабыўнага папярэдніка Яна ХХІІІ”, - адзначыў езуіт. Кс. Ламбардзі нагадаў, што 50 гадоў таму малады Ёзэф Ратцынгер сам стаяў на плошчы св. Пятра і глядзеў на акно Апостальскага палацу, з якога звяртаўся да вернікаў Пантыфік. “Цяпер позірк Бэнэдыкта XVI здаецца скіраваны больш уверх, чым на людзей. У той час, як ён прамаўляў – адкрываў таямніцу Бога. Бог – гэта прыярытэт яго пантыфікату, апора таго Сабору, які ён заклікае зрабіць нашым ва ўсёй яго глыбокай праўдзе і інтэнцыях”, - адзначыў кс. Ламбардзі.

Езуіт падкрэсліў, што Папа, аналізуючы паўстагоддзя, якое мінула пасля Сабору, заклікаў разглядаць гэты перыяд у святле евангельскіх прыпавесцяў, аб пустазеллі ці сеці з добрымі і кепскімі рыбамі. Паводле Бэнэдыкта XVI, гэта гісторыя граху, але адначасова ласкі, што маўкліва дзейнічае і аб’яўляецца ў “маленькіх агеньчыках дабрыні, любові і цяпла”, падобна тым, якія ззялі на плошчы св. Пятра ў бязлунны вечар чацвярга.

“Хто думаў, што Год веры павінен пачацца з серыі трыўмфальных падзей, памыляўся. Бэнэдыкт XVI указвае іншы накірунак”, - адзначыў кс. Ламбардзі. Езуіт падкрэсліў, што Папа вельмі цёпла звярнуўся да вернікаў, паўтараючы словы Яна ХХІІІ: “Ідзіце дамоў, пацалуйце сваіх дзяцей і скажыце, што гэта пацалунак Папы”. “Просты, лёгкі пацалунак, поўны любові Божай. Так пачынаецца Год веры”, - адзначыў кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.