2012-10-12 12:38:23

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з удзельнікамі ІІ Ватыканскага Сабору і старшынямі епіскапатаў


RealAudioMP3 Хрысціянства заўсёды маладое, але патрабуе людзей глыбока ўкаранёных у Богу. Так можна абагульніць змест звароту Бэнэдыкта XVI да ўдзельнікаў ІІ Ватыканскага Сабора і старшынь епіскапатаў з розных краін свету. З імі Папа сустрэўся 12 кастрычніка ў Клеменційскай зале Апостальскага палацу. Паводле Папы “хрысціянства не павінна лічыцца як “нешта з мінулага”, ім нельга жыць заўсёды скіроўваючы свой позір “назад”, бо Езус Хрыстус ёсць учора, сёння і назаўсёды”. “Хрысціянства заўсёды новае” і мы “не павінны яго бачыць як дрэва, якое цалкам развілася з евангельскага зерня, вырасла, прынесла плёны і аднойчы пастарэла і ідзе да захаду сваёй жыццёвай энергіі”. “Хрысціянтсва – гэта дрэва, якое, калі так можна сказаць, знаходзіцца ў пастанным світанку, заўсёды маладое”, - сказаў Папа. Паводле Святога Айца ІІ Ватыканскі Сабор навучыў Касцёл прамаўляць да сучаснага чалавека, “Гэта можа адбыцца толькі праз сілу таго, хто мае глыбокія карані ў Богу, дазваляе Яму весці сябе і жыве з чысцінёй уласнай верай”, але не з дапамогай “тых, хто прыстасоўваецца да моманту, які мінае і хто выбірае самы зручны шлях”. Адсюль заклік Папы да святасці: “святасць паказвае сапраўднае аблічча Касцёла, дазваляе увайсці “сёння” вечнага Бога ў “сёння” нашага жыцця, “сёння” чалавека нашай эпохі”, сказаў Бэнэдыкт XVI. “Памяць аб мінулым каштоўная, але ніколі не з’яўляецца мэтай сама па сабе”, - адзначыў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.