2012-10-12 11:35:14

Брат Алоіз: новая евангелізацыя патрабуе сведчання еднасці і момантаў цішыні


RealAudioMP3 Прыёр экуменічнай супольнасці з Тэзэ, брат Алоіз прымае ўдзел у Сінодзе па новай евангелізацыі. Пасля дыскусій ў маленькіх групах, у інтэрв’ю для нашай рэдакцыі, ён падзяліўся сваімі думкамі адносна патрэбаў новай евангелізацыі і ў гэтым кантэксце вылучыў два важныя моманты. Першы тычыцца неабходнасці сведчання еднасці і любові. “Мяркую, што Хрыстос збірае нас у супольнасці, у камуніі, праз уваскрашэнне, але так сама праз тое, што мы людзі, праз людскія адносіны. І менавіта гэтую еднасць, гэтую камунію, мы павінны абвяшчаць сёння! Калі малады чалавек бачыць сяброўства, дапамогу, узаемную апеку, тады Евангелле можа па-сапраўднаму заззяць. Так адчыняюцца сэрцы і моладзь пачынае пытацца пра Хрыста, пра Бога”, - сказаў брат Алоіз.

Другім важным пунктам на яго думку з’яўляцца “літургія, час на цішыню і адарацыю”. “Калі гэтага няма, калі мы ўвесь час імкнемся растлумачыць вельмі шмат рэчаў пад час літургіі і не пакідаем дастаткова часу на маўчанне і адарацыю, тады маладая людзі не адчуваюць сябе запрошанымі”, - сказаў брат Алоіз.








All the contents on this site are copyrighted ©.