2012-10-12 13:35:53

Арцыбіскуп Кандрусевіч на Сінодзе аб ролі СМІ у новай евангелізацыі


RealAudioMP3 11 кастрычніка на Сінодзе Біскупаў па новай евангелізацыі выступіў з прамовай Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які прысвяціў свой даклад ролі СМІ ў новай евангелізацыі. Іерарх расказаў аб развіцці каталіцкіх медыя ў Беларусі і важнай ролі, якую яны граюць у адраджэнні духоўнага жыцця нашай краіны. “Выкарыстанне СМІ у справе евангелізацыі – гэта знак нашага часу. Яны з’яўляюцца новым арэапагам і новай амбонай; іх вялізарны патэнцыял павінен быць выкарыстаны ў поўнай меры, каб дапамагчы чалавеку знайсці Хрыста і жыць Яго ісцінай. Яны пакліканы запаліць у ім полымя надзеі, каб будаваць шчаслівую будучыню, захоўваючы годнасць, створанай на вобраз і падабенства Бога чалавечай асобы”, - сказаў беларускі іерарх. “Касцёл, каб быць евангелізацыйным, павінен быць медыйным”, - адзначыў арцыбіскуп.

Іерарх нагадаў словы Бэнэдыкта XVI аб тым, што “чалавека не можа задаволіць звычайны абмен інфармацыяй у духу талерантнасці, скептычных меркаванняў і жыццёвага досведу, бо ўсе шукаюць праўды і падзяляюць гэта жаданне”. Арцыбіскуп Кандрусевіч адзначыў, што каталіцкія СМІ павінны паказаць чалавеку шлях да Бога, у новай культуры секулярызма і маральнага рэлятывізма. “Журналістам у гэтым працэсе адводзіцца роля лоцманаў, каб беспечна весці людзей па бурнаму секулярнаму акіяну ХХІ ст.”, адзначыў арцыбсікуп Кандрусевіч.








All the contents on this site are copyrighted ©.