2012-10-11 14:10:58

20 гадоў таму Ян Павел ІІ зацвердзіў Катэхізіс Каталіцкага Касцёла


RealAudioMP3 20 гадоў таму, 11 кастрычніка 1992 г., бл. Ян Павел ІІ Апостальскай канстытуцыяй “Fidei Depositum” зацвердзіў Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Над яго зместам на працягу доўгага перыяду часу працаваў кардынал Ёзэф Ратцынгер – сённяшні папа Бэнэдыкт ХVI, які ў той час быў прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння.Канстытуцыя “Fidei Depositum” тлумачыць матывы выдання сучаснага Катэхізіса, які створаны па аналогіі з Катэхізісам папы Пія V. Яны маюць падобную структуру. Катэхізіс, выдадзены 20 гадоў таму, складаецца з чатырох раздзелаў: “Вызнанне веры”, “Цэлебрацыя хрысціянскай таямніцы”, “Жыццё ў Хрысце” і “Хрысціянская малітва”. Побач з Кодэксам Кананічнага Права і Кодэксам Канонаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў – гэта найважнейшы дакумент, апублікаваны падчас пантыфікаку Яна Паўла ІІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.