2012-10-10 12:26:46

Іерарх з Рымскай курыі: “Vatileaks” дэманструе крызіс веры


RealAudioMP3 Год веры, які пачынаецца ў Каталіцкім Касцёле 11 кастрычніка, гэта перш за ўсё рэакцыя на крызіс веры, лічыць арцыбіскуп Рына Фізікела. Гэты крызіс вельмі “драматычны”, сказаў іерарх журналістам у аўторак. Важна адрадзіць веру, і хрысціяне павінны ведаць аб тым, што менавіта вера надае сэнс жыццю. Арцыбіскуп Фізікела нясе адказнасць, як старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, за правядзенне “Года веры”.

Афёра “Vatileaks” таксама, на думку іерарха – знак крызісу веры. “Калі аднаўленне Касцёла дасягаецца шляхам стварэння скандалаў, я пытаю сябе, дзе рэлігійнае жыццё асобных людзей уцягнутых у гэтыя скандалы?”, - задаў рытарычнае пытанне іерарх. Сумны выпадак крадзяжу дакументаў з Ватыкана вельмі абмежаваны і не тычыцца ўсяго Касцёла, лічыць старшыня Папскай рады. Ён спадзяецца, што завяршэнне судовай справы верне Касцёл да сканцэнтравання на сапраўды важных рэчах.







All the contents on this site are copyrighted ©.