2012-10-10 15:46:14

Бэнэдыкт ХVI упершыню прамовіць позна вечарам з вакна Апостальскага палацу


RealAudioMP3 11 кастрычніка вечарам, калі на гадзінніку будзе 21.00, Бэнэдыкт ХVI з’явіцца ў вакне Апостальскага палацу, так як зрабіў гэта дакладна 50 гадоў таму яго папярэднік бл. Ян ХХІІІ. Святы Айцец звернецца да вернікаў, прысутных на плошчы св. Пятра, і да ўсіх, хто будзе яго бачыць і чуць дзякуючы тэле- і радыётрансляцыі. Іх арганізуе Еўрапейскі вяшчальны саюз і Ватыканскае радыё. Напярэдадні адкрыцця прац ІІ Ватыканскага Сабору вялікі натоўп вернікаў спантанна сабраўся на плошчы св. Пятра і тады, цалкам неспадзявана, адчынілася адно з вокан Апостальскага палацу, у якім з’явіўся Ян ХХІІІ. Ён скіраваў да вернікаў сваю славутую прамову, якая пасля была названа “Прамовай пад месяцам”.

11 кастрычніка на плошчы перад ватыканскай базылікай будуць прысутнічаць удзельнікі факельнага шэсця, арганізаванага рухам “Каталіцкая акцыя” у супрацоўніцтве з Рымскай дыяцэзіяй.

Падчас мерапрыемства адбудзецца трансляцыя відэа-прамовы былога асабістага сакратар Яна ХХІІІ, арцыбіскупа Лорыса Франчэска Капавілы, якому зараз 97 гадоў. Менавіта ён 50 гадоў таму, 11 кастрычніка 1962 г., пераканаў Пантыфіка адкрыць акно і прамовіць да вернікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.