2012-10-10 11:58:19

Агульныя аўдыенцыі з удзелам Папы таксама па-арабску


RealAudioMP3 З 10 кастрычніка агульныя аўдыенцыі, якія Святы Айцец праводзіць кожную сераду, будуць загучаць зразумела нават для пілігрымаў, размаўляючых па-арабску. Адзін са святароў упершыню ў гісторыі прачытаў рэзюмэ сённяшняй катэхезы Пантыфіка на арабскай мове. Як паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы, гэта ініцыятыва зыходзіць непасрэдна ад папы Бэнэдыкта XVI, які пажадаў паказаць свае зацікаўленасць і падтрымку хрысціянам Блізкага Усходу. Акрамя таго, Святы Айцец хоча такім чынам звярнуць увагу ўсіх хрысціянаў на патрэбу працаваць для міру ў рэгіёне і маліцца ў гэтай інтэнцыі.

Агульныя аўдыенцыі праходзяць кожную сераду пры ўдзеле тысяч пілігрымаў, якія прыбываюць у Вечны горад. Бэнэдыкт XVI прамаўляе вялікую катэхезу па-італьянску, затым чытае рэзюмэ на шырокараспаўсюджаных мовах: французскай, англійскай, іспанскай, нямецкі; на польскай мове рэзюмэ чытаецца адным з польскіх святароў. Увядзенне арабскай мовы многімі расцэньваецца, як чарговы гістарычны крок цяперашняга пантыфікату.







All the contents on this site are copyrighted ©.