2012-10-09 13:01:22

Еўрапейскія біскупы з прызнаннем аб лаурэатах Нобелеўскай прэміі па медыцыне


RealAudioMP3 Камісія Епіскапатаў краін Ерапейскага Саюза выказала сваё задавальненне ў сувязі з прызнаннем 8 кастрычніка Шведскай акадэміяй навук Нобелеўскай прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны за 2012 г. брытанскаму і японскаму даследчыкам. Джон Гердан і Сінья Яманака распрацавалі метад атрымання ствалавых клетак чалавека з неэмбрыянальных тканак. У Яманакі атрымалася з дапамогай генетычных маніпуляцый “перапраграмаваць” клеткі, якія ўжо “атрымалі” пэўную спецыялізацыю ў арганізме.

“Гэта вялікі крок у прызнанні ключавой ролі, якую неэмбрыянальныя ствалавыя клеткі адыгрываюць у развіцці новых медыцынскіх метадаў лячэння, у якасці альтэрнатывы выкарыстання ствалавых эмбрыянальных клетак чалавека”, - адзначылі еўрапейскія біскупы. Іерархі падкрэслілі, што ў той час як даследаванні над эмбрыянальнымі ствалавымі клеткамі, аб неэтычнасці якіх пастаянна кажа Касцёл, церпяць у апошні час фіяска, распрацоўка навуковых метадаў і тэхналогій ў галіне альтэрнатыўных ствалавых клетак атрымала новы імпульс для развіцця.

Біскупы яшчэ раз звярнуліся да Еўрапейскага суда, каб не дазваляў патэнтаванне біятэхналагічных вынаходніцтваў з выкарыстаннем эмбрыянальных ствалавых клетак. Камісія Епіскапатаў краін Ерапейскага Саюза заклікала ўстановы ЕС прыняць нормы супраць фінансавання даследаванняў, падчас якіх знішчаюцца чалавечыя эмбрыёны або выкарыстоўваюцца эмбрыянальныя ствалавыя клеткі.








All the contents on this site are copyrighted ©.