2012-10-08 15:31:56

Прадстаўнік Святога Пасаду: на Сінодзе не толькі размаўляюць, але і слухаюц


RealAudioMP3 “На Сінод прыбываюць не толькі, каб размаўляць, але і каб слухаць”, - так вызначыў заданне і мэты гэтай асамблеі біскупаў, якая пачынаецца 7 кастрычніка ў Ватыкане, кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Кіраўнік Залы Друку нагадаў, што іерархі і эксперты збіраюцца разам, каб слухаць Божае Слова, але таксама каб пачуць меркаванні сваіх калег, якія працуюць ва ўсім свеце. Прадстаўнік Святога Пасаду лічыць, што Сінод пакліканы “аб’яднаць разнастайныя погляды для лепшага ўзаемнага разумення, нягледзячы на вялікія адрозненні ў сітуацыі і культуры, і такім чынам знайсці супольную мову адносна ўніверсальнасці Касцёла, яго “каталіцкасці”.

Кс. Ламбардзі ўпэўнены, што біскупамі кіруе клопат аб місіі Касцёла, таму Сінод павінен стаць інтэнсіўным духоўным часам для тыя, хто прымае сур’ёзна важнасць паслання збаўлення, часам разумення Хрыста ў свеце сённяшнім і заўтрашнім. Кіраўнік Залы Друку пажадаў біскупам пачуць сябе і пачуць Святога Духа, а вернікам – маліцца за плёны Сіноду па новай евангелізацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.