2012-10-08 15:12:42

Бэнэдыкт ХVI на Сінодзе: апосталы не заснавалі Касцёла на нейкай канстытуцыі, але на малітве


RealAudioMP3 8 кастрычніка ў першай палове дня Бэнэдыкт ХVI прыняў удзел у працах Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі, які праходзіць у Ватыкане. У сваім разважанні Святы Айцец звярнуў увагу на тое, што евангелізацыя пачынаецца з усведамлення таго, што Бог дзейнічае ў Касцёле, а Касцёл абвяшчае Хрыста свету. “Хто Ён – Бог, і што ён мае супольнага з чалаецтвам?”, - запытаўся Пантыфік і дадаў: “Бог – гэта адна з гіпотэз ці рэальнасць?”. Бэнэдыкт ХVI нагадаў, што Бог заўсёды размаўляў са сваім народам і неаднаразова парушаў “вялікае маўчанне”. Менавіта гэту рэальнасць трэба даносіць да сучаснага чалавека. Святы Айцец упэнены, каб асягнуць гэта – мы павінны, перш за ўсё маліцца. Апосталы, - сказаў Пантыфік, - не заснавалі Касцёла на нейкай канстытуцыі, але збіраліся на малітву ў чаканні Пяцідзесятніцы.”Калі Бог не дзейнічае, нашы справы застаюцца толькі нашымі, а гэтага недастаткова”, - сказаў Папа.

Святы Айцец выказаў упэўненасць, што “Сімвал веры” сучаснага католіка змяшчае ў сабе мартыралагічны элемент, элемент сведчання перад ўстановамі варожымі веры, сведчання сваімі цярпеннямі нават у небяспецы смерці. “Сімвал веры” у сучаснай сітуацыі шчыльна звязаны з “міласэрнасцю”. “Хрысціянская вера павінна станавіцца ў нас паходняй любові, паходняй, якая па-сапраўднаму асвячае наша існаванне”. У гэтым, паводле Бэнэдыкт ХVI, сутнасць новай евангелізацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.