2012-10-07 12:30:32

Папа перад “Анёл Панскі”: не забывацца пра ружанец у Год веры


RealAudioMP3 Пасля св. Імшы на распачацце Сіноду па новай евангелізацыі Бэнэдыкт XVI памаліўся з вернікамі, сабранымі на плошчы св. Пятра, “Анёл Панскі”. Перад марыйнай малітвай Святы Айцец скіраваў сваё разважанне, якое прагучала на некалькіх мовах. Папа запрасіў вернікаў не забывацца ў Год веры пра малітву на ружанцы, якая праз разважанне таямніц жыцця Хрыста “дзень за днём” набліжае нас да евангельскіх ідэалаў. Пантыфік запрасіў вернікаў ахвяраваць сваю малітву таксама за Сінод па новай евангелізацыі, каб ён знайшоў шляхі вяртання асоб некалі ахрышчаных, а зараз далёкіх ад Касцёла, у лона супольнасці веры.

Бэнэдыкт XVI яшчэ раз запрасіў вернікаў уключыцца ў справу новай евангелізацыі і нагадаў, што яе натхняльнікамі заўсёды былі і застаюцца святыя. Папа заклікаў сабраных на плошчы перад ватыканскай базылікай і каля сваіх тэле- і радыёпрыёмнікаў, кіруючыся іх прыкладам, “нясці іншым прыгажосць Евангелля, глыбіню веры і моц сакрамэнтаў, асабліва Эўхарыстыі”.







All the contents on this site are copyrighted ©.