6-7 кастрычніка ў
Рыме праходзіць Чэмпіянат па шахматах сярод святароў. Псіхолаг Джузэпэ Сгро, адзін
з арганізатараў гэтага мерапрыемства распавёў нашаму радыё, што гэта ініцыятва ўзнікла
ў 2009 г. Спачатку спаборніцтвы праходзілі ў Мілане і былі прызначаны для святароў
з Італіі. Да арганізатараў паступала шмат просьбаў пашырыць геаграфію, што вылілася
ў сёлетнія міжнародныя спаборніцтвы ў Рыме. Сгро расказаў, што у пэўны момант гісторыі
Касцёл быў занепакоены тым, што святары пачалі гуляць у шахматы, а святы Пётр Дам’яні
напісаў нават ліст да Папы, у якім паведаміў Пантыфіку, што адзін кардынал гуляў усю
ноч ў шахматы, занядбаўшы такім чынам свае душпастырскія абавязкі. Святарам, якія
гулялі ў шахматы пагражала тады нават адлучэнне ад Касцёла. Толькі падчас пантыфікату
Клімента VII, вялікага энтузіяста шахмат, гэта праблема была вырашана ў імгненне вока.
У
першым чэмпіянаце прымаюць удзел каталіцкія святары з усіх кантынентаў. Да мерапрыемства
прымеркавана таксама адмысловая навуковая канферэнцыя.