2012-10-06 11:28:55

Бэнэдыкт XVI павіншаваў ватыканскіх жандармаў з іх святам


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI скіраваў спецыяльнае пасланне ў адрас Ватыканскай жандармерыі з нагоды яе прафесійнага свята, якое адзначаецца штогод у дзень нябеснага апекуна гэтай вайсковай адзінкі, св. Міхала Арханёла. Святы Айцец выказаў сваю шчырую павагу жандармам. “Я выказваю кожнаму з вас маю сардэчную падзяку за вернасць, запал і дух ахвярнасці, з якімі вы сведчыце сваё шчодрае служэнне Наступніку св. Пятра, гарантуючы таксама ахову грамадскага парадку і бяспеку тых, хто жыве ў Ватыкане або штодзённа прыбывае сюды”, - адзначыў у сваім лісце Папа.

Святы Айцец выказаў спадзяванне, што камендант жандармерыі, яе капелан, кіраўнікі падраздзяленняў, камісары, інспектары будуць працягваць з даверам і спакоем доўгую і годную традыцыю ўзорнага служэння паводле духа Евангелля.








All the contents on this site are copyrighted ©.