2012-10-04 16:02:28

Святы Пасад зацікаўлены захаваннем этнаграфічнай спадчыны


RealAudioMP3 3-4 кастрычніка ў Ватыкане праходзіла міжнародная канферэнцыя на тэму аховы і аднаўлення этнаграфічнай спадчыны ў свеце. У форуме прынялі ўдзел эксперты па рэстаўрацыі і кансервацыі культурных каштоўнасцяў. Прычыны склікання гэтай канферэнцыі і важнасць ролі Ватыканскіх музеяў у гэтым працэсе патлумачыў кс. Нікола Мапэлі, куратар этнаграфічных калекцый Ватыканскіх музеяў. Ён адзначыў, што ў апошніх захоўваецца больш за 80 тыс. твораў і прадметаў мастацтва, якія паходзяць з Азіі, Амерыкі, Афрыкі і Акіяніі. “У нас захоўваюцца перадгістарычныя прадметы, мастацтва дакалумбавага перыяду, таксама ісламскае. Такім чынам, няма кантынента, няма ніводнай гістарычнай працы, якая б не была прадстаўлена ў нашым музеі”, - падзяліўся кс. Мапэлі і дадаў, што кожны паасобны прадмет, які захоўваецца ў Музеях сведчыць пра гісторыю дадзенага народу.

Ксёндз-этнограф нагадаў таксама, што карані этнаграфічнай зацікаўленасці Ватыканскіх музеяў сягаюць даўніх часоў. Сюды перадаваліся падарунік, якія Пантыфікі атрымлівалі на працягу стагоддзяў. Яны прыбывалі з Азіі, Кітаю, Амерыкі... Ён адзначыў, што самы старажытны падарунак, які захоўваецца ў калекцыі, паходзіць з 1692 г. Гэта пяць артэфактаў з сучаснай Калумбіі. Святар падкрэсліў, што Ватыканскія музеі зацікаўлены ў захаванні і падтрымцы культуры асобных народаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.