2012-10-04 15:41:26

Кардынал Майснэр расказаў аб прароцтве Яна Паўла ІІ


RealAudioMP3 За два гады да падзення бярлінская сцяны Ян Павел ІІ прадказаў гэту падзею ў прыватнай размове з кардыналам Ёахімам Майснэрам. Аб гэтым арцыбіскуп Кёльна і былы арцыбіскуп Берліна падзяліўся ў сваёй гаміліі падчас св. Імшы 3 кастрычніка, у Дзень нямецкага адзінства. Кардынал Майснэр нагадаў, што ў верасні 1987 г. размаўляў з Янам Паўлам ІІ у садах Кастэль Гандольфа. Пантыфік сказаў, што збіраецца яго накіраваць ў Кёльнскую архідыяцэзію, на што кардынал Майснэр адрэагаваў вельмі скептычна. “Гэта не магчыма. Я з’яўляюся кіраўніком Берлінскай Канферэнцыі Біскупаў (епіскапату ГДР) і заўсёды паўтараю вернікам, што быць тут – гэта наша заданне”, - падзяліўся ўспамінамі іерарх. У адказ Пантыфік сказаў: “Будзеш першым з многіх усходніх немцаў, які прыбудзе на Захад і шмат заходніх немцаў прыбудзе на Усход”.

Кардынал Майснэр узгадаў, што праз дзень пасля размовы разказаў аб ёй кардыналу Ратцынгеру, тагачаснаму прэфекту Кангрэгацыі Веравучэння. Каментуючы яе, будучы Пантыфік адказаў: “Папа мае свае таямніцы веры”.
Словы Яна Паўла ІІ сталі па-сапраўднаму прароцкімі, праз два гады пасля бярлінская сцяна была разбурана, а разам з ёй і многія іншыя перашкоды для нямецкага народа.








All the contents on this site are copyrighted ©.