2012-10-04 14:24:05

Апошняя адгартацыя ўсё больш папулярная


RealAudioMP3 Паслясінадальная Апостальская адгартацыя “Ecclesia in Medio Oriente” (Касцёл на Блізкім Усходзе) Бэнэдыкта ХVI становіцца ўсё больш папулярнай у рэгіёне, і не толькі сярод хрысціян, але і ў мусульманскіх супольнасцях. Паслядоўнікі ісламу вывучаюць дакумент і адзываюцца аб ім з павагай, паведаміў інфармацыйнаму агенцтву “Fides” Вісам Лахам. Паводле яго слоў, хрысціяне ўсіх канфесій чакаючы выдання адгартацыі ў кніжным варыянце, друкуюць яе тэкст з сайта Апостальскай Сталіцы і вывучаюць у сваіх супольнасцях. Лахам, член хрысціянскай неўрадаванай арганізацыі “Assembly of Eastern Christians”, з сядзібай ў Бейруце, якая садзейнічае праектам на карысць хрысіянскіх супольнасцяў у краінах Блізкага Усходу. Ён паведаміў, што хрысціяне ўсіх канфесій асаблівым чынам падкрсэліваюць адзін з пунктаў папскага дакументу: заклік “не баяцца” жыць на Блізкім Усходзе.

Паводле хрысціянскага актывіста, адгартацыя нагадвае ўсім, што паслядоўнікі Хрыста з’яўляюцца носьбітамі надзеі, нават у сітуацыях няўпэўненесці і цярпення. “Таксама і ў гэтыя цяжкія часы мы ведаем, што пасля цемры наступіць Уваскрасенне. Гэты дакумент даў вялікую надзею хрысціянам рэгіёну”, - цытуе словы Вісама Лахама агенцтва “Fides”.








All the contents on this site are copyrighted ©.