2012-10-03 12:35:35

Папа заклікаў даверыць Панне Марыі Год веры і Сінод па новай евангелізацыі


RealAudioMP3 На заканчэнне аўдыенцыі, 3 кастрычніка, Святы Айцец звярнуўся да вернікаў са спецыяльным зваротам. Бэнэдыкт XVI нагадаў, што 4 кастрычніка накіруецца ў санктуарый у Ларэта з нагоды 50-годдзя пілігрымкі бл. Яна ХХІІІ у гэты марыйны санктуарый, якая адбылася за тыдзень да адкрыцця ІІ Ватыканскага Сабора. “Прашу вас аб’яднацца ў малітве, каб даверыць Маці Божай галоўныя касцёльныя падзеі, якія мы збіраемся перажыць: Год веры і Сінод Біскупаў па новай евангелізацыі. Няхай Найсвяцейшая Панна суправаджае Касцёл у яго місіі абвяшчэння Евангелля мужчынам і жанчынам нашага часу”, - заклікаў вернікаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.