2012-10-02 14:58:39

Факельнае шэсце да 50-годдзя ІІ Ватыканскага сабору


RealAudioMP3 У 50 гадавіну пачатку ІІ Ватыканскага сабору, 11 кастрычніка, па Рыме пройдзе працэсія з факеламі. Як паведамляе сённяшняя “ L‘Osservаtore Romano”, такое ж факельнае шэсце да плошчы св. Пятра адбылося роўна 50 гадоў таму. Тады папа Ян ХХІІІ звярнуўся да ўдзельнікаў з вакна Апостальскага палацу са сваёй славутай прамовай. Арганізатарам акцыі з’яўляецца рух Каталіцкая акцыя ў супрацоўніцтве з Рымскай дыяцэзіяй. Да ўдзелу ў ёй запрошаны асацыяцыі, рухі і каталіцкія групы з усёй Італіі. Шэсце пройдзе вечарам пасля ўрачыстасцяў адкрыцця Года веры. Яго мэта, паводле арганізатараў, ажывіць памяць аб апошнім Саборы, а факелы дапамогуць вернікам узгадаць, што яны – сведкі святла і надзеі.








All the contents on this site are copyrighted ©.