2012-10-02 16:01:03

Святы Пасад: інтэлектуальная ўласнасць і людзі з абмежаванымі магчымасцямі


RealAudioMP3 Стварыць міжнародныя нормы з мэтай дапамагчы людзям з абмежаванымі магчымасцямі ў іх развіцці, – з такім заклікам звярнуўся 1 кастрычніка пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе. Арцыбіскуп Тамазі прымае ўдзел у асамблеі Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, якая праходзіць у гэтым швейцарскім горадзе. Іерарх прывітаў намаганні гэтай арганізацыі па садзейнічанні ажыццяўленню Пекінскага дагавора, які дае асобам з абмежаванымі магчымасці роўныя правы з іншымі. Арцыбіскуп Тамазі выказаў надзею, што хутка будуць апублікаваны міжнародныя нормы, якія будуць тычыцца асоб невідушчых і са слабым зрокам. “Толькі 5% асоб са слабым зрокам маюць доступ да кніг у развітых краінах, і 1% – у бедных”, - паведаміў прадстаўнік Апостальскай Сталіцы.

Ён нагадаў 27 артыкул Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, які прызнае ўсім роўныя правы ўдзелу ў культурным жыцці супольнасці. “Аўтарскае права не з’яўляецца перашкодай да роўнага доступу да інфармацый, культуры і адукацыі асоб з абмежаванымі магчымасці”, - адзначыў іерарх. “Святы Пасад прызнае, што ахова інтэлектуальнай ўласнасці з’яўляецца неабходнай для прагрэсу і ў той жа час “нагадвае, што асноўнай мэтай з’яўляецца супольнае дабро”, - сказаў арцыбіскуп Тамазі.








All the contents on this site are copyrighted ©.