2012-10-02 15:14:14

Кітайскія іерархі звязваюць Год Веры з навучаннем Святога Айца


RealAudioMP3 На заклік Бэнэдыкта ХVI – глыбока і адкрыта правесці Год веры, які пачнецца ў Каталіцкім Касцёле 11 кастрычніка, адказала некалькі кітайскіх біскупаў. Біскуп Жан Джун Рэн з дыяцэзіі Гуанчжоў у сваім спецыяльным звароце да вернікаў адзначыў, што вера – гэта эстафета, якую мы перанялі ад нашых продкаў, і наш абавязак – перадаваць яе. Ён паклаў націск на тое, што ўсе католікі “павінны ў жыцці прытрымлівацца навучання Папы, каб максімальна адчыніць брамы веры”. У сваім сумесным лісце біскупы дыяцэзіі Тайюань, яе ардынарый, біскуп Сільвестэр Лі і каад’ютар, біскуп Паўлюс Менг, падкрэслілі, што Год Веры ў іх дыяцэзіі пройдзе з акцэнтам на навучанне Бэнэдыкта ХVI.

Інфармацыйнае агенцтва “Fides” падкрэслівае важнасць таго, што менавіта кітайскія іерархі звязваюць правядзенне Года Веры з навучаннем Святога Айца, паколькі ўлады краіны намагаюцца знішчыць сувязь, якая існуе паміж Каталіцкім Касцёлам у краіне і Апостальскай Сталіцай.








All the contents on this site are copyrighted ©.