2012-10-02 13:09:26

Ватыканскі іерарх: і пажылыя людзі маглі б паехаць на місіі


RealAudioMP3 Спасылаючыся на прыклад каталіцкіх місіянераў на Тыбеце, чые “стараннасць і смеласць” у XIX ст. пераканалі тагачаных палітычных кіраўнікоў, прэфект Кангрэгацыі евангелізацыі народаў заклікаў сучасных місіянераў быць “людзьмі веры” і выконваць сваё пакліканне з “апостальскім запалам і энтузіязмам”. “Гэтых Божых піянераў ажыўлялі смеласць, прыгоды, вера, запал у абсалютна унікальных памерах”, - напісаў кардынал Фернанда Філоні ў адрас Парыжскай супольнасці замежных місій. “Нельга не заўважыць, што мучаніцтва і гераічнае сведчанне так шматлікіх місіянераў вылілася ў поспех гэтай “немагчымай” місіі”, - заўважыў кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі.

Кардынал Філоні паведаміў, што са смуткам назірае зніжэнне колькасці місіянерскіх пакліканняў з Захаду і падкрэсліў аб гістарычнай неабходнасці з’яўлення новых форм місіянерскай прысутнасці, звязаных перш за ўсё са свецкімі вернікамі. На яго думку, трэба, каб апошнія больш грунтоўна ўсвядомілі сваю місійную ролю. Ён перакананы, што не толькі моладзь, сем’і, спецыялісты, але і пажылыя людзі маглі б аддаць некалькі гадоў свайго жыцця ў якасці місіянераў.







All the contents on this site are copyrighted ©.