2012-10-01 13:30:26

“Еўрапейскі агляд”: Свет з Богам ці без Яго? Разважанне пасля “Падворку язычнікаў” у Швецыі


RealAudioMP3 У сярэдзіне верасня ў Швецыі прайшла дванаццатая сустрэча ў рамках ініцыятывы “Падворак язычнікаў”. Сустрэча паміж веруючымі і няверуючымі на тэму “Свет з Богам ці без Яго”, на працягу двух дзён аб’яднала прадстаўнікоў свету культуры і навукі, розных рэлігій і перакананых атэістаў гэтай скандынаўскай краіны. Швецыя – гэта краіна, якую часта называюць пост-хрысціянскай. Па статыстыцы, тут секулярызацыя захапіла найбольш тэрыторыі, на якой Богу няма больш места. Тут пануюць “правы чалавека”, але не “правы Бога”. Тут, выбар нараджаць ці не нараджаць дзіця з’яўляецца часткай правоў, раўна як і мець дзіця “без дэфектаў” і пазбаўляцца ад яго падчас цяжарнасці, калі гэта не так. Швецыя – краіна, у якой міністэрства адукацыі забараняе казаць святарам да вучняў “Няхай Бог вас благаславіць” на заканчэнне навучальнага года. Тут, усе палітыкі у парламенце (акрамя аднаго), прагаласавалі супраць свабоды сумлення для медыцынскіх работнікаў. Тут капіруюца тыя самыя абрады сакрамэнтаў з адным толькі адрозненнем – у іх выключаны любы ўспамін аб Богу. Швецыя – гэта краіна ў якой немагчыма стаць рэктарам універсітэта, калі ў тваім СV напісана, што з’яўляешся веруючым.

Паводле статыстыкі Бог – не важны для шведаў. Аднак гэта не так! Швецыя не абыякавая да Бога. Аб гэтым ведаюць тыя, хто жыве як веруючы, хто сустракаецца са здіўленнем, інтэрэсам ці абыякавасцю калі кажа аб гэтым, ці тыя, хто ўдзельнічаў у “Падворку язычнікаў” у Стакгольме. Падчас форума быў відавочны сапраўдны запал з якім гаварылі аб веры і ролі рэлігіі ў грамадстве.

Найбольшым ўкладам “Падворку язычнікам” стала тое, што адбылася публічная дыскусія на тэму, якую ў Швецыі лічыцца палітычна і культурна некарэктна абмяркоўваць публічна. Два дні дыскусій цалкам трансліраваліся дзяржаўным тэлебачаннем (гэта 6 гадзін) два разы. Відавочным было адкрыццё з боку ўсіх на тое, каб асабіста закрануць пытанні адносна гэтай тэмы, звяртаючы больш увагі на веру, чым на нявер’е. Залы былі напоўнены людзьмі, якія ў цішыні, напрацягу некалькіх гадзін слухалі дыскусіі і напрыканцы абураліся ў сувязі з тым, што на іх было мала часу. Адным з самых галоўных аспектаў, наконт якога пагадзіліся ўдзельнікі форума гэта той, што антырэлігійны фундаменталізм не менш небяспечны, чым фундаменталізм рэлігійны.

Існуе вялікая розніца паміж грамадствам з Богам і грамадствам без Бога. Грамадства без Бога хоча паставіць чалавека ў цэнтр. Чалавека, які перад абліччам розных жыццёвых падзей з адчаем шукае магчымасці іх кантраляваць. Аднак, грамадства, якое пакідае месца для Бога, не толькі як далёкай думцы, але, як Удзельніку прысутнаму ў жыцці, ставіць на месца ілюзорнага чалавечага кантроля – давер. Давер да Бога, якога не я стварыў для сябе, але таго, які стварыў мяне. Стаць часткай цудоўнага плану, нават тады, калі гэта патрабуе пакутаў і ахвяры дзеля любові.

Мы знаходзімся перад абліччам старажытнай дылемы чалавека – мець патрэбу у Богу, стаць залежным ад Яго і разумець свае пазыкі перад Ім. Але чалавек хоча казаць: “Я хачу быць Богам. Я не ўкленчу ніколі”. Колькі мудрасці ёсць у адным простым выразе: “Каб мець магчымасць стаяць на нагах неабходна стаць на калені”. Калі свет спатыкаецца, калі спатыкаецца сям’я і грамадства, ёсць просты адказ святых: “Стань на калені, а калі не станеш – упадзеш. Пакінце месца для Бога”. Калі свет адмаўляе прысутнасць Бога, Ён не згубіў свайго інтарэса да свету. Мы заўсёды маем патрэбу памятаць аб сапраўдным вымярэнні чалавека.

Шарлота Смэдс, Скандынаўская рэдакцыя Ватыканскага радыё








All the contents on this site are copyrighted ©.