2012-09-30 10:10:22

Пачаўся працэс над былым камердынерам Папскага дома


RealAudioMP3 29 верасня ў Ватыкане пачаўся судовы працэс над былым камердынерам Папскага дома Паўло Габрыэле. Ён абвінавачаны ў крадзяжы і ў нелегальным захоўванні ў сваім доме канфідэнцыяльных дакументаў Святога Айца і Апостальскай Сталіцы. Па словах суддзі Джузэпэ далла Торэ прыгавор можа быць прыняты ўжо пад канец тыдня. Першае судовае пасяджэнне доўжылася больш за дзьве гадзіны. Суддзі пагадзіліся з прапановай абароны, каб выключыць з працэсу былога камердынера справу супрацоўніка Дзяржсакратарыяту, праграміста Клаўдыё Шарпелецці. Яго працэс адбудзецца ў больш познім тэрміне. Ён быў абвінавачаны ў крадзяжы дакументаў, раскрыцці таямніцы і пакрыванні злачынцы, бо ў яго працоўным стале быў знойдзены закрыты канверт з дакументамі, якія тычыліся справы. Аднак у ходзе следства, выявілася, што яго роля была “маргінальнай”: канверт ён павінен быў толькі перадаць Паўла Габрыэле, не ведаючы, што там унутры. Але на ім застаецца абвінавачанне ў пакрыванні злачынцы.

Як паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы наступнае пасяджэнне суда адбудзецца 2 кастрычніка. У той дзень возьме голас сам Паўло Габрыэле. Сярод сведкаў будзе таксама асабісты сакратар папы Бэнэдыкта ХVI кс. прэлат Георг Генсвайн.








All the contents on this site are copyrighted ©.