2012-09-30 10:05:16

Кардынал Уэлле: Еўропа павінна сведчыць аб сваіх хрысціянскіх каранях


RealAudioMP3 Кардынал Марк Уэлле, прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў у інтэрв’ю польскаму Каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву “KAI” распавёў, што Еўропа перажывае крызіс надзеі, аднак яна з’яўляецца калыскай хрысціянскай цывілізацыі. “У гэтым сэнсе заўсёды ляжыць на ёй адказнасць ў даванні сведчання аб каранях сваёй ідэнтычнасці, як кантынента створанага дарам Хрыста і Касцёла”, - адзначыў іерарх. Падоле кардынала Касцёл намагаецца дапамагчы еўрапейскім дзяржавам, каб яны не страцілі паўсюднай свядомасці місіі Еўропы як носьбіта гэтага паслання Евангелля і мудрасці, якое яна прынесла ў пытанні годнасці чалавека і яго правоў. “”Касцёл намагаецца падтрымліваць іх намаганні на карысць супольнага дабра і паўсюднай місіі Еўропы”, - сказаў іерарх.

На думку кіраўніка ватыканскай дыкастэрыі сёння ў Еўропе праходзіць вялікае змаганне за чалавека, бо фінансавы кразіс хавае чалавачы. “Касцёл імкнецца звярнуць увагу на той факт, што ў цэнтры ўвагі палітыў павінен заўсёды стаяць чалавек, створаны на падабенства Бога. Менавіта такое бачанне чалавека з’яўляецца асновай хрысціянскай адукацыі і калі мы яе згубім тады ў нас не будзе ўзораў да наследавання, што спрычыніць сур’ёзныя вынікі для маладых людзей”, - сказаў кардынал Уэлле. Ён адзначыў таксама , што адным з адказаў Касцёла на крызіс у Еўропе будзе новая евангелізпцыя. “Думаю, што Сінод Біскупаў па новай евангелізацыі, які адбудзецца ў Ватыкане прывядзе нас да крыніцы евангелізацыі, да асабістай сустрэчы з Хрыстусам”, - адзначыў іерарх і дадаў, што падчас яго прац будзе звернута асаблівая ўвага на тых людзей, якія аддаліліся ад Касцёла а таксама на нашу веру ў Хрыста, якая павінна быць больш жывой. “А якасць працы евангелізатара залежыць ад яго адзінства з Богам”, - сказаў кардынал Уэлле.








All the contents on this site are copyrighted ©.