2012-09-30 13:55:12

Бэнэдыкт ХVI: не зайздросціць, калі нехта робіць дабро ў імя Хрыста (поўны тэкст)


RealAudioMP3 Члены Касцёла не павінны адчуваць у сябе рэўнасці, але радавацца з таго, калі хтосці за іх супольнасці выконвае добрыя ўчынкі ў імя Хрыста, калі робіць гэта ў добрым намеры і з павагай, сказаў Бэнэдыкт ХVI да вернікаў, якія 30 верасня прыбылі да летняй рэзідэныі Рымскіх Пантыфікаў у Кастэль Гандольфа, каб прыняць удзел у малітве “Анёл Панскі”. Святы Айцец заклікаў католікаў, каб былі здольнымі ўзаемна дацэньваць і шанаваць сябе, праслаўляючы Пана за Яго бясконцую “фантазію” ,з якой Ён дзейнічае ў Касцёле і ў свеце.”Дарагія браты і сёстры - прывітаў вернікаў Папа – Евангелле гэтай нядзелі расказвае аб адной з тых падзей з жыцця Хрыста, якія маюць глыбокае значэнне. ( Мк 9,38-41). Справа тычыцца таго факту, што адзін чалавек, які не належаў да групы вучняў Езуса, выганяў дэманаў у Яго імя. Апостал Ян, малады і руплівы вучань хацеў яму забараніць гэта, але Езус не дазволіў,больш таго выкарыстоўвае гэту нагоду, каб павучыць сваіх вучняў аб тым, што Бог можна рабіць добрыя і нават вялікія ўчынкі таксама па-за іх кругам і што можна супрацоўнічаць на карысць Божага Валадараства ў розныя спосабы, нават прапаноўваючы кубак вады для любога місіянера. (пар 41). Св. Аўгустын напісаў адносна гэтага: “Так як у каталіцызме - гэта значыць у Касцёле- можна знайсці тое, што не з’яўляецца каталіцкім, так і па-за каталіцызмам можа быць нешта каталіцкага” ( Аўгустын Sul battesimo contro i donatisti: PL 43, VII, 39, 77). Такім чынам члены Касцёла не павінны адчуваць у сябе рэўнасці, але радавацца з таго, калі хтосці за іх супольнасці выконвае добрыя ўчынкі ў імя Хрыста, калі робіць гэта ў добрым намеры і з павагай. Таксама ўнутры самога Касцёла часам можа здарыцца, што з цяжкасцю дацэньваецца і выкарыстоўваецца, у духу глыбокага адзінства, добрыя рэчы зробленыя рознымі касцельнымі рэальнасцямі. Мы заўсёды павінны быць здольнымі ўзаемна дацэньваць і шанаваць сябе, праслаўляючы Пана за яго бясконцую “фантазію” з якой Ён дзейнічае ў Касцёле і ў свеце.

У сённяшняй літургіі таксама гучыць закід апостала Якуба супраць несумленных багачоў, якія ускладалі свой давер у багаццях, якія яны назапасілі сілай злоўжывання. ( Як 5,1-6). У сувязі з гэтым, Кесар з Арль так заявіў у адным са сваіх выступаў: “Багацце не можа зашкодзіць добраму чалавеку, таму што ён дае яго з міласці, а таксама не можа дапамагчы дрэннаму чалавеку, пакуль захоўвае яго прагна або губляе марнуючы яго” (Sermoni 35, 4). Словы апостала Якуба, перасцерагаюць перад марнай юрліваксцю матарыяльных дабротаў, з’яўляюцца моцным заклікам карыстацца імі ў перспектыве салідарнасці і супольнага дабра, заўсёды дзейнічаючы справядліва і маральна, на ўсіх узроўнях.

Дарагія сябры, праз заступніцтва Панны Марыі, памолімся, каб мы здолелі радавацца з кожнага жэсту і ініцыятывы дабра, без зайздрасці і рэўнасці і мудра выкарыстоўвалі зямныя даброты ў пастаянным пошуку вечных”

Пасля малітвы “Анёл Панскі” Папа звярнуўся з заклікам за мір у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Святы Айцец выказаў сваю заклапочанасць ў сувязі з сітуацыяй ў гэтай краіне, якая таксама стала ў гэтыя дні аб’ектам ўвагі з боку ААН. “Я асабліва блізка да ўцекачоў, жанчын і дзяцей, якія з-за пастаянных ўзброенных сутычак перажываюць пакуты, насілле і глыбокія недахопы.”, - сказаў Папа. Святы Айцец заклікаў, каб былі ўзнятыя мірныя шляхі дыялога і аховы так многіх нявінных людзей, і каб як найхучэй быў прывернуты мір, заснаваны на справядлівасці а таксама, каб было адноўлнена братэрскае сужыццё у гэтай краіне як і ў цэлым рэгійне.








All the contents on this site are copyrighted ©.