2012-09-29 14:25:49

Турцыя: хрысціяне, мусульмане і яўрэі разважаюць аб лёсе чужынцаў


RealAudioMP3 28-29 верасня у сталіцы Турцыі праходзіў сімпозіўм на тэму “Быць чужынцам і ўступаць у дыялог з іншым”. Некалькі мінут поўнай цішыні на пачатку сумесных прац аб’ядналі мусульман, хрысціян і яўрэяў у малітве да Адзінага Бога, у Якога ўсе яны вераць, маючы розны спосаб звяртацца да Яго. Удзельнікі форума, сярод якіх лідэры мясцовых рэлігійных супольнасцяў і студэнты тэалагічных факультэтаў, падкрэслівалі, што часта гаворыцца пра дыялог, але гэтыя словы не так часта становяцца рэальнасцю. Удзельнікі мерапрыемства асудзілі праявы насілля і падкрэслілі неабходнасць захавання рэлігійнай свабоды для больш мірнага суіснавання паміж народамі. Кс. Фрэдэрык Манс, прафесар біблійнага Інстытута Іерусаліма, адзначыў, што першым “чужынцам” быў Ізраэль: спачатку ў Егіпце і потым у Вавілоне. Пасля такога вопыту выбраны народ моцна адкрыўся на гасціннасць, пра што сведчаць кнігі Стагога Запавету: Руты і Ёны. Прафесар звярнуў увагу прысутных на тое, што рэвалюцыйным стала аб’яўленне Езуса Хрыста, у тым ліку і ў адносінах да чужынцаў і чужынства. “Тое, што вы зрабілі меншаму з усіх, Мне зрабілі”, - нагадаў евангельскія словы навуковец.








All the contents on this site are copyrighted ©.