2012-09-29 13:52:48

Ватыканскае радыё адзначае свята свайго апекуна


RealAudioMP3 Ватыканскае радыё адзначае свята свайго нябеснага апекуна – арханёла Габрыэля – Божага пасланніка, які прынёс Найсвяцейшай Панне Марыі радасную вестку – “Вітай Марыя поўная ласкі, Пан з Табой. Не бойся, бо знайшла ты ласку ў Пана. Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус”. Менавіта быць пасланнікамі Добрай навіны заклікаў супрацоўнікаў радыёстанцыі арцыбіскуп Анджэла Бэчу, субстытут па агульных справах Дзяржсакратарыяту Яго Святасці Папы. Іерарх узначаліў св. Імшу, якая прайшла у капліцы Ватыканскага радыё ў прысутнасці яго супрацоўнікаў. Арцыбіскуп Бэчу заклікаў лепш служыць “распаўсюджванню голаса Папы” і “добрай навіны Езуса Хрыста”. Ён падкрэсліў, што “зло людзей і фактаў нельга замоўчваць”, але неабходна быць здольнымі бачыць, што “побач са злом (...) існуе шмат дабра, якое дзейнічае моўчкі і дарыць надзею і святло”. Паводле яго, інфармацыя, якая распаўсюджваецца патрабуе глыбокага разважання, што ахоплівае ўсю рэчаіснасць”. Гаворка не ідзе пра тое, каб “навязываць сваё меркаванне ці інтэрпрытацыю, але глядзець на навіны з хрысціянскай перспектывы”.

Ад супрацоўнікаў і тых, хто служыць Апостальскай Сталіцы, паводле арцыбіскупа Бэчу, патрабуецца “здольнасць устанаўліваць іерархію каштоўнасцяў, спрабуючы падкрэсліваць пазітыўнае, фактары росту, навіны, якія запальваюць давер”.

Ён адзначыў, што з моманту выдання першага дакумента аб СМІ падчас ІІ Ваытканскага Сабора, “місія да якой мы пакліканы не змянілася: перадаваць сучаснікам пасланне любові, збаўлення і надзеі, якое Хрыстус прынёс свету, казаць аб тым, што Бог любіць гэты свет, такім які ён ёсць”.








All the contents on this site are copyrighted ©.