2012-09-29 12:26:09

Бэнэдыкт XVI наведае Ларэта ў дзевяты раз


RealAudioMP3 Візіт Бэнэдыкта ХVI у Ларэта будзе восьмым падарожжам Папаў у гэты марыйны санктуарый, на працягу апошніх 50 гадоў. Святы Айцец наведае Ларэта 4 кастрычніка, каб прысвяціць Маці Божай Год веры і Сінод аб новай евангелізацыі, які неўзабаве пачнецца. Трэба адзначыць, што візіт Бэнэдыкта XVI быў прымеркаваны да 50-годдзя падарожжа ў Ларэта папы Яна ХХІІІ. Ён быў першым Пантыфікам, які наведаў гэта месца. Гэта здарылася 4 кастрычніка 1962 г. Ян ХХІІІ накіраваўся ў Ларэта на цягніку, каб аддаць пад апеку Найсвяцейшай Панны Марыі працы ІІ Ватыканскага сабора. Акрамя таго, Ян ХХІІІ наведваў гэты санктуарый у якасці навучэнца духоўнай семінарыі і нунцыя ў Францыі. Бл. Ян Павел ІІ наведваў Ларэта ў якасці Папы пяць разоў. Папа прыязджаў сюды праз год пасля свайго абрання на пасад св. Пятра, з нагоды сустрэч з удзельнікамі моладзевых каталіцкіх рухаў “Камунія і вызваленне” і “Каталіцкая акцыя”. Таксама сустрэчы з моладзю, быў прымеркаваны першы візіт у Ларэта Бэнэдыкта XVI. Ён здарыўся ў 2007 г. Акрамя таго, у якасці кардынала Ёзэф Ратцынгер наведваў гэты марыйны санктуарый 7 разоў. Такім чынам пілігрымка Бэнэдыкта XVI у Ларэта будзе для яго дзевятай.








All the contents on this site are copyrighted ©.