Каталіцкія біскупы
Індыі выказалі свой рашучы пратэст у сувязі з прэм'ерай 28 верасня фільма ў краіне:
“Смейся і будзь шчаслівым". Паводле іерархаў, гэта блюзнерскі фільм, які зняважае
хрысціянскую веру і пачуцці вернікаў. Кс. Дамік д’Абрыё, прэс-сакратар Біскупскай
канферэнцыі Індыі адзначыў, што фільм ёсць абразлівым у дачыненні да хрысціян; у ім
высмейваюцца святары і зневажаюцца сімвалы веры. “Біскупы краіны выказалі сваё глыюбокае
расчараванне з-за таго, што кампетэнтныя органы кантролю над фільмамі, прызначанымі
для шырокай публікі, не выказалі ніякіх засцярог. Таму іерархі звяртаюць увагу грамадзянскіх
ўладаў краіны , каб яны гарантавалі поўную павагу да хрысціянскіх сімвалаў і веры
ў краіне”, - падкрэсдіў святар і дадаў, што такія неадказныя паводзіны не павінны
здарыцца больш. Свабода патрабуе павагі да іншых.