Рада біскупаў Еўропы ўсхвалявана этычным бокам сацыяльнага крызіса
Гаворка на Асамблеі
ў швецарскім Сант Галене ідзе толькі пра выклікі эканамічнага крызісу, а не пра самую
гэтую праблему, падкрэсліў супрацоўнік Сакратарыята Рады еўрапейскіх біскупаў, адказны
ў ёй за сувязі са СМІ, Тэры Бонавентура ў інтэрв’ю нашаму радыё. “Паняцце “выкліка”
біскупы ўжываюць, каб падкрэсліць схаваную магчымасць станоўчага адказу, бо перамены
ў моманце эканамічнага крызісу можна выкарыстаць для ўмацавання веры, згуртаванасці
і сацыяльнай працы. Кіраўнікоў касцёльных супольнасцяў Еўропы непакоіць моцнае расчараванне
грамадзян ў адносінах да саюзных устаноў”, - адзначыў Бонавентура. Біскупы на сваёй
Асамблеі “перш за ўсё самі жадаюць разабрацца ў тым, што адбываецца”, - сказаў прафесар.
“Мы канстатуем ў Еўропе новы феномен. Бадай больш бачны, чым раней; здараецца, што
хрысціяне дыскрымінуюцца менавіта з-за іх веры. Не можна гаварыць пра пераслед хрысціян
у Еўропе, але ўкараняецца, прычым вельмі тонка, нейкая форма дыскрымінацыі як на
прававым, - а значыць, амаль легальным, так і, у больш значнай ступені, на ментальным
ўзроўні, што можна назваць нават неталерантнасцю да тых, хто вызнае рэлігію, асабліва
хрысціянскую. Гэта новы факт! Хрысціянская Еўропа, у нейкім сэнсе, адштурхоўвае сваіх
жа вернікаў, сваіх грамадзян”, - падкрэсліў прэсавы мэнэджэр Рады біскупаў Еўропы.
. Ён запэўніў, што біскупы не збіраюцца даваць парады палітычным дзеячам ці Савету
Еўропы і ўказваць, як павінен дзейнічаць Брусель. “Неабходна нейкім чынам вярнуць
грамадзянам, хрысціянам, давер”, - адзначыў навуковец. Працы Асамблеі у швейцарскім
Санкт-Галене “Выклікі нашага часу: сацыяльныя і духоўныя аспекты” працягнуцца да 30
верасня.