2012-09-28 15:45:21

Папа прыняў даверчыя граматы пасла Ізраіля пры Апостальскай Сталіцы


RealAudioMP3 28 верасня Бэнэдыкт XVI прыняў даверчыя граматы ў Зіона Эўрона, новага пасла Ізраіля пры Апостальскай Сталіцы. Дыпламат нарадзіўся 20 кастрычніка 1949 г. Ён жанаты і мае траіх дзяцей. Новапрызначаны пасол атрымаў адукацыю ў Яўрэскім універсітэце ў Іерусаліме і пачаў сваю дыпламатычную кар’еру ў 1978 г. Напрацягу доўгага перыяда займаў высокія пасады ў ізраільскім Міністэрстве замежных спраў. З 2006 па 2010 гг. быў паслом сваёй краіны у Ірландыі. Акрамя яўрэйскай, размаўляе на ангельскай і персідскай мовах.








All the contents on this site are copyrighted ©.