2012-09-28 15:20:37

Названы імёны лаўрэатаў “Прэміі Ратцынгера”


RealAudioMP3 28 верасня на прэсканферэнцыі кардынал Каміла Руіні, старшыня навуковага камітэта “Ватыканскага Фонда Ёзэфа Ратцынгера –Бэнэдыкта XVI” аб’явіў, што сёлета лаўрэатамі "Прэміі Ратцынгера” сталі два навукоўцы: прадстаўнік французскай філасофскай і гістарычнай думкі Рэмі Браг і езуіт з ЗША Брайан Э.Дэйлі, тэолаг і патрыстык міжнароднага ўзроўня. Кардынал Руіні паведаміў, што французскі лаўрэат мае 65 гадоў, да нядаўняга часу займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў Сарбоне, а зараз узначальвае кафедру “Рамана Гвардзіні” ў мюнхенскім універсітэце Людвіга Максімільяна, працягваючы выкладаць ў некалькіх папскіх і еўрапейскіх ВНУ, з’яўляецца членам французскай Акадэміі маральных і палітычных навук.
“Сярод мноства яго кніг, ад Платона і Арыстоцеля па старажытнай хрысціянскай, яўрэйскай і мусульманскай філасофіі да сённяшняй тэалогіі, нельга не прыпомніць такія творы як “Еўропа, рымскі шлях”, перакладзены на многія мовы, “Будучыня Захада”, “Мудрасць свету”, “Гісторыя чалавечага вопыту ў сусвеце” і іншыя,”- адзначыў кардынал, назваўшы сваёй любай кнігай яго “Бог хрысціян – адзіны Бог?”
Кардынал адзначыў, што другі лаўрэат, кс.Брайан нарадзіўся ў 1940г., вучыўся ў Нью-Ёрку, а пасля завяршэння тут вышэйшай адукацыі паглыбляў свае веды па гісторыі і антычнай філасофіі пры Оксфардзе. “У 1964 г. уступіў у езуіцкі ордэн і працягваў філасофскае навучанне, абараніў дактарат у Оксфардзе, а затым сам стаў выкладаць – у розных ВНУ свету. “Шмат працаваў на экуменічнай ніве, асабліва для паглыблення адносін між католікамі і праваслаўнымі, і цяпер з’яўляецца выканаўчым сакратаром Кансультатыўнага каталіцка-праваслаўнага інстытуту для Паўночнай Амерыкі”, расказаў на прэс-канферэнцыі кардынал Руіні.
Папа ўручыць лаўрэатам прэмію “Ватыканскага Фонда Ёзэфа Ратцынгера –Бэнэдыкта XVI” 20 кастрычніка.








All the contents on this site are copyrighted ©.