2012-09-28 12:55:32

Кардынал Рыкар: Францыя губляе свае хрысціянскія карані


RealAudioMP3 Кардынал Жан-П’ер Рыкар, арцыбіскуп Бардо 27 верасня ў пасольстве Францыі пры Апостальскай Сталіцы адкрыў цыкл канферэнцый, прысвечаных актуальнай рэлігійнай сітуацыі ў яго краіне. У сваёй кароткай прамове іерарх адзначыў, што існуе форма секулярызацыі, якая не адносіцца да катэгорыі ідэалагічнай барацьбы, але праяўляецца ў палітыцы і спрыяе поўнай адмене рэлігійнай свабоды ў жыцці грамадства. “Мы бачым некаторыя змены ў менталітэце, звязаныя з секулярызацыяй нашага грамадства. Я маю на ўвазе працэс адыходу нашага грамадства ад сваіх хрысціянскіх каранёў, асабліва ад адносінаў з Каталіцкім Касцёлам”, - сказаў французскі іерарх. На яго думку, гэта не абавязкова варожасць або адкрытая барацьба з ім, але невуцтва і абыякавасць. “Акрамя таго, некаторыя людзі зусім не ведаюць пра свет рэлігіі або маюць традыцыю, адрозную ад каталіцкай , якая і стварыла гісторыю нашай краіны”, - заявіў французскі кардынал Рыкар.

Ён таксама адзначыў, што зараз у Францыі існуюць ваяўнічыя накірункі, якія імкнуцца скінуць рэлігію да сферы прыватнага і ўнутранага жыцця і забараніць любыя формы яе выразу ў публічнай прасторы. “Мы бачым праявы секулярызацыі ў рэакцыі на выказванні прадстаўнікоў Касцёла, асабліва ў пытаннях палітычнага і грамадскага жыцця краіны”, - адзначыў кардынал Рыкар.








All the contents on this site are copyrighted ©.