2012-09-28 14:52:52

Кардынал Равазі атрымаў тытул “honoris causa” Люблінскага каталіцкага універсітэта


RealAudioMP3 Кардынал Джанфранка Равазі, старшыня Папскай рады па культуры 27 верасня атрымаў тытул доктара “honoris causa” Люблінскага каталіцкага універсітэта імя Яна Паўла ІІ. Кіраўніцтва гэтай навучальнай ўстановы ў сваёй спецыльнай заяве адзначыла, што праз прысваенне гэтага тытула кардыналу Равазі выказвае сваю павагу і прызнанне гэтаму вучонаму і пастыру Каталіцкага Касцёла, які,“ўважліва слухаючы Слова Божае, шчодра дзеліцца яго збаўчымі багаццямі з усімі, у тым ліку і з тымі, хто не прызнае Бога, але шчырым сэрцам шукае праўды”.

У паведамленні ўзгадваецца таксама ініцыятыва Папскай Рады па культуры “Падворак язычнікаў”, якая арганізуе сустрэчы з прадстаўнікамі розных веравызнанняў, з няверуючымі, з навукоўцамі і людзьмі культуры. “Падворак язычнікаў” пад кіраўніцтвам кардынала Равазі, гэта сапраўдны міжнародны універсітэт, у якім вядзецца дыялог паміж светам веры і сучасным светам навукі, спрыяючы асабліва дыялогу паміж свецкім гуманізмам і хрысціянскім вопытам Бога, паміж асягненнямі розума і аб’яўленай праўдаю”, - адзначаецца ў паведамленні універсітэта. Яго прадстаўнікі нагадалі, што кардынал Равазі моцна прысутны у культурным жыцці Італіі і свету. “Як аўтар больш за 100 публікацый, ён узбагачае мысленне мільёнаў асоб. Гэта вялікі ўклад ў культуру сучаснай Еўропы і свету, у якім яснее нанава святло Евангелля”, - адзначылі прадстаўнікі універсітэта.








All the contents on this site are copyrighted ©.