2012-09-27 12:27:47

Бэнэдыкт ХVI прызначыў дапаможнага біскупа Каўнаскай архідыяцэзіі


RealAudioMP3 27 верасня Бэнэдыкт ХVI прызначыў новага дапаможнага біскупа Каўнаскай архідыяцэзіі. Ім стаў кс. Кейстутіс Кэвалас, які да гэтага часу быў дырэктарам “Радыё Марыя” у Літве. Новапрызначаны біскуп нарадзіўся 17 лютага 1972 г. Пасля заканчэння вучобы ў Каўнаскім універсітэце, паступіў у духоўную семінарыю ў гэтым горадзе. Працягваў вучобу у духоўнай семінарыі “Беззаганная Панны Марыі” ў Балтымары, у ЗША. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1997 г. З 2002 г. выкладаў маральную тэалогію ў Каўнаскім універсітэце імя Вітаўта Вялікага, дзе атрымаў навуковую ступень доктара тэалогіі. Пасля каротка перыяду прыбывання ў ЗША, вярнуўся ў Літву і працягваў сваё пастырскае служэнне ў каўнаскім катэдральным касцёле і мясцовай семінарыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.