2012-09-27 12:54:13

Бэнэдыкт XVI пасля оперы аб св. Аўгустыне: пошук праўды – актуальны для кожнага і ў любую эпоху


RealAudioMP3 У Кастэль Гандольфа прайшла ўнікальная падзея – пастаноўка оперы пра св. Аўгустына, аўтарам якой з’яўляецца кампазітар Вільфрэд Хілер. Канцэрт стаў спецыяльным падарункам Пантыфіку ад Вюрцбургскай дыяцэзіяй, якая знаходзіцца на пойначы нямецкай Баварыі. Вітаючы сабраных на ім Бэнэдыкт XVI
падкрэсліў актуальнасць духоўнай спадчыныны св. Аўгустына для нашага часу і выклікаў з ім звязаных. Папа назваў оперу “Аўгустынус” “празрыстай мазаікай”. “У сямі музычных выявах, якія ў сваю чаргу складаюцца з розных галасоў, спеваў і мелодый быў намаляваны вельмі ўдалы партрэт св. Аўгустына ў гуках. Гэта мазаіка. Некаторыя яе камяні ззяюць, у залежнасці ад таго як на іх падае святло і з якой кропкі на іх глядзець, але толькі разам яны складаюць выяву”, - сказаў Святы Айцец. “Так гэта кампазіцыя кажа нам, што калі мы па-сапраўднаму хочам пазнаць св. Аўгустына, калі займаемся толькі адным з яго аспектаў, ніколі не павінны губляць з віду адзінства яго навучання, дзейнасці і асобы”, - адзначыў Пантыфік.

Паводле Святога Айца актуальнасць вялікага Айца лацінскага Касцёла не знікла. “І гэта опера аб Аўгустыне, паказвае гэта яшчэ раз. Сем выяваў даюць нам магчымасць цудоўна пазнаць біскупа Гіпона праз сучасную музычную мову”, - сказаў Папа. “Змаганне чалавека і яго пошук таго, што самае глыбокае, пошук праўды, Бога – адпавядае кожнай эпохе. Гэта не тычыцца толькі рэктара ці настаўніка граматыкі ў іх працы ці звароту да старажытнасці, але кожнага чалавека кожнага часу”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.

У оперы Хілера, св. Аўгустын прадстаўлены не як Айцец Касцёла, але чалавек, які на пэўным этапе свайго жыцця вырашыў адмовіцца ад зямных спакусаў і шукаць унутранага міра, а затым Бога. Кульмінацыяй оперы з’яўляецца не знешняя відовішчная сцэна – хросту ў Міланскім касцёле, але ціхі дыялог душы, якая знайшла супакой з Богам. У оперы св. Аўгустын ніколі не з’яўляецца уласнай асобай, але прадстаўлены ў разважаннях сваіх блізкіх – сваёй маці св. Монікі, сваёй каханай Стэлы, сына Адэарата.








All the contents on this site are copyrighted ©.