Апостальская Сталіца далучылася да Канвенцыі аб змаганні са злачынствамі супраць дыпламатаў
27 верасня Зала Друку
Апостальскай Сталіцы паведаміла, што “Святы Пасад далучаецца да Канфенцыі ААН аб папярэджанні
і пакаранні злачынстваў супраць асоб, якія карыстаюцца міжнароднай абаронай, у тым
ліку дыпламатычных агентаў. Адзначаецца, што 26 верасня арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці,
сакратар па адносінах з дзяржавамі перадаў Генаральнаму сакратару ААН адпаведныя дакументы
аб прыняцці Апостальскай Сталіцай гэтай Канфенцыі. “Праз далучэнне да яе Святы Пасад
пацвердзіў, што надалей будзе ўносіць свой ўклад і спрыяць канкрэтным чынам змаганню
са злачынствамі супраць дыпламатаў”, - паведаміла Зала Друку.
“З гэтага пункту
гледжання далучэнне да Канвенцыі Апостальскай Сталіцы пацвярджае яе ўвагу да прыладаў
міжнароднага супрацоўніцтва ў змаганні са злачыннай дзейнасцю, якая пагражае міру
і годнасці чалавека”, - падкрэсліваецца ў паведамленні Апостальскай Сталіцы. Адзначаецца,
што гэта ініцыятыва адпавядае той лініі і працэсам, якія ўжо даўно пачаліся ў Ватыкане,
з мэтай адаптацыі яго заканадаўства да найвышэйшых міжнародных стандартаў, якія скіраваны
на барацьбу з гэтай сур’ёзнай з’явай.