2012-09-26 15:59:52

Папа выслухае оперу аб св. Аўгустыне


RealAudioMP3 Вечарам 26 верасня ў Кастэль Гандольфа спецыяльна для Бэнэдыкта XVI прагучыць опера “Аўгустынус” Вільфрыда Хілера. Гэта будзе музычны падарунак Святому Айцу ад нямецкай Вюрцбургскай дыяцэзіі. Абранне музычнага твору не выпадковае – св. Аўгустын, адзін з самых любімых святых Пантыфіка, на якога ён часта спасылаецца і аб якім напісаў навуковую працу, яшчэ ў маладыя гады. У оперы Хілера, св. Аўгустын прадстаўлены не як Айцец Касцёла, але чалавек, які на пэўным этапе свайго жыцця вырашыў адмовіцца ад зямных спакусаў і шукаць унутранага міра, а затым Бога. Такое прадстаўленне св. Аўгустына робіць яго зразумелым кожнаму чалавеку, таксама няверуючаму і робіць прыкладам для наследвання. Кульмінацыяй оперы з’яўляецца не знешняя відовішчная сцэна – хросту ў Міланскім касцёле, але ціхі дыялог душы, якая знайшла супакой з Богам. У оперы св. Аўгустын ніколі не з’яўляецца уласнай асобай, але прадстаўлены ў разважаннях сваіх блізкіх – сваёй маці св. Монікі, сваёй каханай Стэлы, сына Адэарата.








All the contents on this site are copyrighted ©.