Пакістан: салідарнасць паміж хрысціянамі, мусульманамі і індуістамі
У пакістанскім горадзе
Лахоры адбылася сустрэча паміж мусульманскімі, хрысціянскімі і індуіскімі лідэрамі,
якую арганізавала пакістанская “Нацыянальная рада па міжрэлігійным дыялогу”. У супольным
паведамленні на заканчэнне сімпозіўма, яго ўдзельнікі заклікалі да неадкладнай забароны
распаўсюджвання фільма “Нявіннасць мусульманаў”, які выклікаў вялікія пратэсты ва
ўсім свеце. Удзельнікі міжрэлігійнай сустрэчы звярнуліся з заклікам да ўладаў Пакістана
і грамадскай супольнасці, каб прадставіць адпаведную рэзалюцыю аб неабходнасці асуджэнне
падобных фільмаў у ААН.
Паўло Бхаці, пакістанскі хрысціянін і міністар па справах
рэлігійных меншасцяў, нагадаў што ў гэтай краіне “хрысціяне і мусульмане жылі разам
на працягу стагоддзяў і нельга дазволіць нікому знішчыць гэту гармонію”. Прадстаўнікі
хрысціянскіх канфесій ў падкрэслівалі важнасць міжрэлігійнага дыялога і выказалі сваю
салідарнасць з мусульманскімі вернікам. У сваю чаргу мусульманскія лідэры заклікалі
вернікаў “паказаць сваё расчараванне, але рэагаваць мірнымі спосабамі”, бо “ніхто
не мае права прычыняць шкоду іншым людзям”.