2012-09-26 13:13:02

Кардынал Бэртонэ расказаў аб ролі ватыканскай дыпламатыі


RealAudioMP3 25 верасня кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ з рук іспанскага караля Хуана Карласа атрымаў прэмію “Conde de Barcelona”. Яна прысуджаецца кожны год асобам або ўстановам за асаблівую патрымку развіцця сферы камунікацыі. Падчас цырымоніі іерарх звярнуўся да прысутных з кароткай прамовай, у якой адзначыў, што прэмія з’яўляецца прызнаннем, таго служэння, якое выконвае Апостальская Сталіца для народаў свету. Кардынал Бэртонэ асабліва падкрэсліў ролю ватыканскай дыпламатыі ў вырашэнні сучасных глабальных праблем і спрыянні міру паміж народамі.

“Дыпламатыя Святога Пасада нястомна шукае справядлівыя і чалавечыя шляхі, бяручы пад увагу як правы так і адказнасць асоб і дзяржаў і ўсведамляючы, што дабро кожнай асобы паходзіць з клопату аб супольным дабры”, - нагадаў кардынал Бэртонэ. Ён запэўніў, што Святы Пасад імкнецца да таго, каб ва усім свеце “паважалася годнасць кожнага чалавека і ўмацоўваўся дыялог, салідарнасць, свабода, справялівасць і братэрства”. Іерарх нагадаў аб ўкладзе Апостальскай Сталіцы ў барацьбу з беднасцю, гандлем наркотыкамі, тэрарызмам і з рознымі формамі насілля. Кардынал Бэртонэ аспрэчыў распаўсюджанае меркаванне аб тым, што Касцёл хоча навязаць грамадзянам плюралістычных грамадстваў свой светапогляд. “Мы адкрытыя на дыялог, але наша служэнне грамадству і праўдзе патрабуе ад нас, каб мы дакладна патлумачылі прычыны нашых пераканнняў”, - сказаў кардынал Бэртонэ.








All the contents on this site are copyrighted ©.