2012-09-26 15:08:20

Арцыбіскуп Тамазі: дапамагчы дзецям – ахвярам вайны ў Сірыі


RealAudioMP3 Крызіс у Сірыі пагаршаецца, а насілле асабліва кранае і прымушае плаціць самы вялікі кошт дзяцей. Аб гэтым у інтэрв’ю нашаму радыё расказаў арцыбіскуп Сільвано Тамазі, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН. Дыпламат адзначыў, што сітуацыя дзяцей у зоне баявых дзеянняў паміж урадавымі войскамі і апазіцыяй у Сірыі, асабліва драматычная. “Напрыклад, прадстаўнікі паўстанцаў, а таксама арміі, апавядаюць, што ў некаторых выпадках дзеці выкарыстоўваюцца ў якасці жывога шчыта, каб падыйсці бліжэй да ваенных аб’ектаў. Некаторыя з іх нават былі забіты”, - сказаў арцыбіскуп Тамазі. Ён таксама падкрэсліў, што з 280 тыс. бежанцаў у суседнія з Сірыяй краіны, больш за 30 тыс., гэта непаўналетнія. Акрамя таго, ёсць сотні дзяцей, якія не маюць нікога са старэйшых побач і пакінуты самі сабе ў лагерах для бежанцаў. Многія з іх бачылі забітымі сваіх блізкіх, перажылі бамбардзіроўкі, бачылі пакінутыя целы памерлых уздоўж дарог. “Перад абліччам гэтай рэальнасці, канешне міжнародная супольнасць павінна спрабаваць ім дапамагчы”, - сказаў арцыбіскуп Тамазі.








All the contents on this site are copyrighted ©.