2012-09-25 17:01:24

Святы Пасад прымае ўдзел у італьянскім "Тыдні добрага жыцця"


RealAudioMP3 24-30 верасня ў італьянскім Фарлі-Чэзена праходзіць “Тыдзень добрага жыцця” мерапыемства аб роўным і ўстойлівым развіцці. У мерапрыемстве прымае ўдзел дэлегацыя Папскай рады па культуры. 30 верасня яе прадстаўнікі прымуць удзел у круглым стале на тэму: “Антыэканоміка культуры, ці культура як развіццё эканомікі?”. Кс. прэлат Франко Пэрацоло, член ватыкаснкай дыкастэрыі, расказаў нашаму радыё, што калі гаварыць аб культуры, усе думаюць аб чымсці, што толькі паглынае эканамічныя рэсурсы і ніколі не пытаюцца, ці культура не спрыяе пашырэнню магчымасцяў працы, адкрыцця каштоўнасці другога чалавека, яго бачання не толькі з эканамічнага пункту гледжання. Ён расказаў чаму Апостальская Сталіца будзе прымаць удзел у круглым стале на тэму супольнага дабраю

“Мне здаецца, што вельмі важным (...), бачыць сумеснае дабро як магчымасць доступу да ўсяго таго, што неабходна для жыцця чалавечай асобы, для жыцця з поўнай годнасцю, з павагай да яе правоў: гэта элемент, які аб’ядноўвае культуры і прыналежнасць да розных рэлігій”, - сказаў святар.

Паводле яго ў круглым стале ў Фарлі прымуць удзел усе тыя, хто у нейкі спосаб хочуць паспрыяць знішчэнню непаразуменняў паміж людзьмі, і магчымасці сустрэч і абмену думкамі. “Мы спрабуем, асабліва ў перыяд эканамічнага крызіса, не толькі даць іншы вобраз пра сябе, але таксама паказаць, што існуюць магчымасці выхаду з гэтага крызісу”, - сказаў кс. Франко Пэрацоло.








All the contents on this site are copyrighted ©.