Кардыналу Дзяржсакратару
Тарчызіо Бэртонэ была прысуджана прэмія “Conde de Barcelona”, якая ўруччаецца штогадова
па ініцыятыве іспанскай газеты “La Vanguardia”, асобам якія зрабілі значны ўклад у
падтрымку свету камунікацыі. З нагоды прысуджэння прэміі іспанскае выданне апублікавала
на сваіх старонках вялікае інтэрв’ю з іерархам. Яго асноўныя тэмы – эканамічны крызіс,
хрысціяне на Блізкім Усходзе, секулярызацыя і рэлігійная свабода.На думку кардынала
Бэртонэ, нягледзячы на секулярныя тэндэнцыі, Іспанія працягвае заставацца глыбока
каталіцкай краінай і заклікаў мясцовых біскупаў скіраваць усе сілы на “рэевангелізацыю
грамадства”. Кажучы аб эканамічным крызісе, іерарх адзначыў патрэбу яго “антрапалагічнага
пераасэнсавання” – гэта значыць убачыць, што прычынай крызіса з’яўляецца перш за ўсё
індывідуалізм і эгаізм, а таксама адмаўленне ад этычных нормаў у эканоміцы.
На
пытанне аб крызісе ў Сірыі, кардынал Бэртонэ выказаў сваю заклапочанасць сітуацыяй
і падкрэсліў, што канфлікт ужо ўнёс жыцці каля 30 тыс. чалавек. Ён выказаў спадзяванне,
што хрысціяне Блізкага Усходу, змогуць стаць “будаўнікамі супакою і прымірэння” ў
гэтым рэгіёне.