2012-09-22 11:05:16

Святы Айцец спачувае ў сувязі са смерцю кардынала Балдэллі


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі са смерцю кардынала Фартуната Балдэллі, Вышейшага пэнітэнцыярыя на пенсіі. Іерарх адуйшоў у вечнасць вечарам 20 верасня на 77 годзе жыцця. У звароце да блізкіх кардынала Балдэллі Папа ўзгадаў аб яго “узорным сведчанні хрысціянскага і святарскага жыцця” і “руплівым і верным служэнні” Апостальскай Сталіцы, асабліва ў розных “дыплатаматычных прадстаўніцах”. Развітальнае набажэнства з памерлым кардыналам узначаліць кардынал Анджэла Амата. Яно адбудзецца вечарам 22 верасня ў базыліцы св. Пятра. Кардынал Балдэллі, нарадзіўся 6 жніўня 1935 г. у італьянскім рэгіёне Умбрыя, недалёка ад радзімы св. Францішка горада Асізі. З 1966 г. знаходзіўся на службе Апостальскай Сталіцы ў якасці супрацоўніка нунцыятур на Кубе і ў Егіпце. Пасля перыяда працы ў Дзяржсакратарыяце, у 1979 г. быў накіраваны ў Страсбург, каб працаваць у якасці пастаяннага назіральнага Святога Пасаду пры Савеце Еўропы. З 1983 г. выконваў дыпламатычную місію у некаторых краінах Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. З 1999 г. – нунцый ў Францыі. Ён прыклаў шмат намаганняў, каб паглыбіць адносіны паміж гэтай краінай і Апостальскай Сталіцай. Нарэшце, 2 чэрвеня 2009 г. Бэнэдыкт XVI прызначыў арцыбіскупа Балдэллі Вышэйшым пэнітэнцыярыем, а праз год надаў яму кардынальскую годнасць.

Пасля смерці іерарха Калегія Кардыналаў складаецца з 205 пурпуратаў, з якіх 116 з’яўляюцца выбаршчыкамі, а 89 не маюць гэтага права.








All the contents on this site are copyrighted ©.