2012-09-22 14:35:21

Папа зрабіў шэраг новых прызначэнняў


RealAudioMP3 22 верасня Бэнэдыкт XVI зрабіў шэраг важных прызначэнняў. Папа прызначыў дэканам Трыбунала Рымскай Роты – вышэйшага судовага органа Каталіцкага Касцёла кс. прэлата Піа Віта Пінто, які адначасова з’яўляецца прэлатам аўдытарам гэтай установы. Таксама Пантыфік прызначыў кардынала Джорджа Пэла, арцыбіскупа Сіднэя, членам Кангрэгацыі па справах Біскупаў. І нарэшце, таксама сёння, Папа падцвердзіў прызначэнне Генеральным сакратаром Сінода Біскупаў, каля 100 экспертаў, якія прымуць удзел у працы Сінода Біскупаў па новай евангелізацыі, што пройдзе ў кастрычніку. Сярод іх святары, законнікі, свецкія вернікі – спецыялісты ў розных навуках, сферах сацыяльнай дзейнасці Касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.