2012-09-22 12:59:19

Бэнэдыкт XVI да хрысціян у палітыцы: клапаціцца аб чалавечым жыцці і сям’і


RealAudioMP3 22 верасня ў Кастэль Гандольфа Бэнэдыкт XVI сустрэўся з удзельнікамі форума “Хрысціянска-дэмакратычнага Інтэрнацыянала” – міжнароднай арганізацыі, якая аб’ядноўвае палітычныя партыі хрысціянска-дэмакратычнай накіраванасці. У сваёй прамове Святы Айцец заклікаў палітыкаў, асабліва калі яны натхняюцца ў сваёй дзейнасці верай, асабліва ўключыцца ў справу абароны чалавечага жыцця і сям’і. Ён заклікаў шукаць “моцны этычны фундамент” для “грамадскай і палітычнай дзейнасці”. Папа звярнуў увагу на тое, што перад абліччам паглыблення эканамічнага крызіса, хрысціяне пакліканы дзейнічаць з “прароцкім духам”, здольнасцю бачыць у пастаянных пераменах “таямнічую прысутнасць Бога ў гісторыі”. “Крызіс абавязвае нас нанова паразважаць над нашым шляхам, прыняць новыя правілы i знайсці новыя формы ўдзелу, выкарыстоўваць станоўчы вопыт i адкідваць негатыўны. Такім чынам, крызіс дае магчымасць распазнаваць i рабіць новыя праекты”, - нагадаў словы са сваёй энцыклікі “Caritas in veritate” Святы Айцец.

Бэнэдыкт XVI адзначыў, што хрысціяне, у палітычным жыцці пакліканы адказваць на патрэбы не кіруючыся логікай рынка, але пошукам супольнага дабра і спрыяннем клопату аб годнасці чалавека. “Сёння, як ніколі актуальна гучыць саборавае навучанне паводле якога “парадак рэчаў павінен падпарадкоўвацца парадку асоб, а не наадварот”, - сказаў Папа і дадаў, што сёння “нажаль, многа гучных прапаноў паспешных, павярхоўных і кароткіх адказаў на самыя фундаментальныя і глыбокія патрэбы чалавека”. Паводле Святога Айца, яны тычацца такіх сфер, як чалавечае жыццё і пошук шчасця, якія глыбока звязаны паміж сабой.

Бэнэдыкт XVI звярнуў увагу на важнасць клопату аб сям’і – месцы, дзе асоба сустракаецца з дзяленнем, павагай і бескарыснай любоўю і салідарнасцю. Ён падкрэсліў, што сям’я – галоўнай месца выхавання чалавека, у якім “бацькі служаць сваім дзецям? каб дапамагчы выцягнуць (“e-ducere”) найлепшае з іх”. “Сапраўдны прагрэс чалавечага грамадства не можа абстрагавацца ад палітыкі клопату і спрыяння сужэнству і супольнасці, якая ад яго паходзіць”, - сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.