2012-09-22 14:56:06

Асвенцым: моладзь Усходняй Еўропы кажа “не” расізму і антысемітызму


RealAudioMP3 Моладзь Усходняй Еўропы кажа “не” антысемітызму і любым формам расізма, якія запаланяюць розум і адкрываюць шлях варварству. Спецыяльнае пасланне з заклікам аб міру, было падрыхтавана і зачытана на 8 мовах юнакамі і дзяўчатамі, якія прымалі ўдзел у трохдзённай сустрэчы “Маладыя еўрапейцы за свет без насілля”, арганізаванай экуменічнай “Супольнасцю св. Ігідзія” у канцэнтрацыйным лагеры “Аўшвіц-Біркенаў”. Заклік да міру ў Еўропе і свеце прагучаў напрыканцы цырымоніі, якую маладыя людзі правялі на тэрыторыі “Кальварыі” ХХ ст. Прадстаўнікі краін Усходняй Еўропы моўчкі паразважалі над трагедыяй, якая здарылася ў гэтым месцы ў часы ІІ Сусветнай вайны, усклалі памятныя вянкі да помнікаў ахвярам гітлераўскага генацыду і прайшлі працэсіяй па чыгунцы, па якой прывозілі вязняў “Аўшвіца”.

“Хочам разам будаваць свет без насілля, з разумнасцю культуры
і сілай любові. З “Аўшвіца” паўстае новы далягляд гуманізма для нашых краін!
З гэтага месца пачынаецца рух сэрцаў, які хоча ахапіць іншых, такіх як мы, маладых людзей, каб маглі ўдасканальвацца і рабіць больш гуманнымі нашы краіны ў мірнай Еўропе!”, - гаворыцца ў звароце моладзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.