Папа да французскіх біскупаў: каб усё чалавецтва стала адзінай сям'ёй
21 верасня Бэнэдыкт
XVI ў прамове да біскупаў Францыі, якія прыбылі ў Рым з візітам Ad limina Apostolorum,
адзначыў іх энергічную працу па новай евангелізацыі ў краіне і на місіі. Папа сказаў,
што моцныя хрысціянскія карані Францыі - гэта фундамент, які дае магчымасць мужна
і аптымістычна вырашаць праблемы і творча знаходзіць новыя падыходы для абвяшчэння
Евангелля ў секулярызаванам грамадстве. Папа прыпомніў сваю нядаўнюю сустрэчу ў Лурдзе,
дзе таксама прывітаў многія французскія ініцыятывы, напрыклад, працяг у краіне Года
святарства для лепшага выяўлення пакліканняў.Пантыфік высока ацаніў уклад Касцёла
ў сацыяльнае жыццё Францыі, дапамогу бацькам, ініцыятыву “новай нядзелі”, якая аднаўляе
святасць агульнай малітвы ў сціслай парафіяльнай супольнасці вернікаў.Папа перасцярог
аносна прапановы французскіх біскупаў па стварэнні новых структур свецкіх вернікаў.
“Існуе рызыка(...) бюрактратызацыі пастырства, калі засяроджанне на структурах,
арганізацыях і праграмах можа прывесці да замкнёнасці і выкарыстоўвання гэтых структур
самімі іх членамі. Евангелізацыя патрабуе пачынаць ад сустрэчы з Панам, у дыялогу,
укарэненым ў малітве, і, больш таго, канцэнтрацыі на сведчанні і на дапамозе сучасніку,
каб ён мог сустрэць і нанова адкрыцць знакі прысутнасці Бога”, - сказаў Пантыфік.
Ён пахваліў іерархаў за тое, што па ўсёй Францыі адаецца вялікая ўвага Адарацыі Святых
Сакрамэнтаў. Папа, гаворачы пра 600-годдзе Жанны д’Арк, якое шырока адзначаецца
ў краіне, заўважыў, што найбольш арыгінальны аспект яе дзейнасці быў у спалучэнні
містычнага вопыту з палітычнай місіяй. Бэнэдыкт ХVI падкрэсліў важнасць працы
на карысць сям’і і шлюбу, а таксама па пашырэнні ініцыятыў сярод моладзі ва ўсведамленні
праблем між пакаленнямі. У канцы сустрэчы Святы Айцец заклікаў французскіх біскупаў
да натхнёнай евангелізатарскай працы, каб усё чалавецтва станавілася ў Хрысце адзінай
сям'ёй, братэрскай і салідарнай.